BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

43-і Міжнародны фестываль «Гайнаўка 2024» запрашае на ўрачыстае адкрыццё ў Беластоку

43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» стартуе ў Беластоку ўжо 29 траўня ў канцэртнай залі Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай. Сёлетні фестываль прысвечаны памяці шматгадовага старшыні журы фестываля, прафесара Рамуальда Твардоўскага.

Пра адкрыццё кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:

– Удзел беларускага хору «Канкордыя», якія як адзін з трох распачынае фестываль у канцэрце, які мы назвалі «Трохгалоссе за мір». Гэта для нас важна. Хачу ўсіх запрасіць, таму што скарыстацца з той нагоды, што ў Беласток прыязджаюць такія знакамітыя хоры.

У першы дзень фестываля «Гайнаўка 2024» адбудзецца ўрачысты канцэрт «Трохгалоссе за мір», ідэя якога – яднанне народаў супраць вайны. Пад кіраўніцтвам трох дырыжораў выступіць зводны хор у складзе: хор «Сафія» з Украіны, хор «Mus Arietes» з Польшчы і хор «Канкордыя» Вольнай Беларусі. Пачатак а 18-30.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя