BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

44-я Гайнаўскія Дні Царкоўнай Музыкі – свята духоўнасці і міжкультурнага дыялогу

У Саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы адбыўся гала-канцэрт 44-га Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія Дні Царкоўнай Музыкі» – аднаго з найважнейшых культурных мерапрыемстваў Падляшскага ваяводства.

У імпрэзе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, духавенства, артысты і госці з розных краін. Да прысутных звярнуўся ваявода Падляшскага ваяводства Яцэк Бжазоўскі:

– Гэтая культурніцкая падзея з’яўляецца маркай не толькі нашага рэгіёну, не толькі нашага ваяводства, яна выклікае цікавасць ва ўсіх, для каго музыка і мастацтва з’яўлюцца важным. Асабліва ў сённяшнім свеце, які так падзелены і насцярожаны, у якім нам вельмі патрэбны мір.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым у сваім выступе падкрэсліў, што фестываль з’яўляецца знакам павагі да духоўнай і шматканфесійнай спадчыны рэгіёна:

– З вялікай радасцю разам з Ігарам Лукашуком, кіраўніком камісіі меншасці народных і этнічных у нашым рэгіянальным парламенце, удзельнічаем у чарговым фестывалі «Гайнаўскія Дні Царкоўнай Музыкі». Гэты фестываль з’яўляецца не толькі перлінай нашага рэгіёну, але і знакам павагі да яго духоўнай спадчыны.

Сёлетняя праграма фестывалю ўключала праслухоўванні 23 харавых калектываў з шасці краін: Украіны, Егіпта, Літвы, Сербіі, Румыніі і Польшчы. У гала-канцэрце прынялі ўдзел 11 хораў – лаўрэатаў конкурсу. Галоўную ўзнагароду фестывалю (Grand Prix) атрымаў Праваслаўны камерны хор «Благавест» з Рыгі (Латвія).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота UMWP I festiwal.cerkiew.pl