BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

44-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025» распачынаецца ў Беластоку

21 траўня ў канцэртнай зале Падляшскай Філармоніі (вул. Падлесная, Беласток) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2024». На адкрыццё запрашае дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:

– У журы будзе працаваць наш многаразовы лаўрэат Лінас Баландзіс, дырыжор літоўскага хору “Паліфонія”, які як раз і выканае інаўгурацыйны канцэрт. Пачнецца ён у 18.30 21 траўня, на які, здаецца, яшчэ ёсць квіткі. Уваход вольны, але трэба набыць бясплатныя карты ў касах філармоніі. Фестываль праводзім па вуліцы Падлеснай у Беластоку.

У адкрыцці прыме ўдзел Дзяржаўны камерны хор Літвы «Паліфонія», адзін з вядучых прафесійных калектываў духоўнай музыкі рэгіёна. Пачатак канцэрта — а 18:30. Стратэгічны партнёр мерапрыемстваПадляшскае ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя