На выходных у Беластоку прайшоў пяты выпуск Фестываля “Жанчыны Усходу”, які сёлета адбываўся пад слоганам “Марская блакітная Венера”. Унікальная акцыя, як і штогод, стала пляцоўкай для прэзентацыі культуры, мастацтва і музыкі жанчын з Беластока і ўсходняй Польшчы.

Кажа арганізатар Іаана Зубрыцка:
– Мастацкі фестываль, які збірае мастакоў з Беласточчыны, з рэгіёна, а таксама тых, хто жыве тут цяпер і таксама знайшоў сваё праяўленне. Але і людзі з усходу, з Беларусі, з Украіны, якія проста тут жывуць. Я думаю, што каля 1/3 мастакоў — прадстаўнікі ўсходняга замежжа. І гэта так прыгожа паказвае, як мастацтва злучае, інтэгруе і проста робіць наша жыццё прыгажэйшым.
Акрамя мастацкай выставы гасцей фестываля чакаў музычны канцэрт і мастацкія імправізацыі. Ключавым элементам фестываля “Жанчыны Усходу” стала светлавая ілюмінацыя, якая ператварыла парк ля Палаца Браніцкіх у падводны свет, навеяны міфалогіяй Венеры.
Фота аўтара:




























еларускае Радыё Рацыя






