BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве завяршаюць шэраг калядных імпрэз

Школа беларускай традыцыйнай культуры завяршае шэраг калядных імпрэз. “Адна з нашых апошніх такіх падзей адбылася на пляцоўцы Chata Numinosum у Варшаве.

Тут для гасцей мы зладзілі шмат розных забаў”, – распавялі прадстаўніцы аб’яднання Лізавета і Наталка:

– Падрыхтавалі калядны настрой, падрыхтавалі касцюмы, веды свае як пакалядаваць, ну і крыху пачастункаў для нашых гасцей. Спевы, танцы, музыкаў запрасілі, сябе прыгожых.

РР: Без якіх трох рэчаў сапраўднаму беларусу ў эміграцыі прынамсі ў Польшчы немагчыма і не варта адзначаць каляды?

– Без сяброў беларусаў, без калядных спеваў, і хіба без медавухі.

Таксама ў калядны перыяд Школа беларускай традыцыйнай культуры паспела зладзіць і вулічныя выступы ў цэнтры Варшавы. “Для нас гэта быў цікавы фармат”, – дадалі дзеячкі.

Беларускае Радыё Рацыя