BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы выйдуць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага. Нягледзячы на тое, што выдавецтва адкрыла ў Варшаве сваю кнігарню «Кнігаўка», але ў справе распаўсюду кніг выдавецтва па-ранейшаму арыентуецца на гандаль у інтэрнэце.

Кажа Андрэй Янушкевіч:

– Год-паўтара назад беларускія выданні асабліва не прадаваліся праз інтэрнэт-рэсурсы. А за гэтыя паўтара года ўдалося раскруціцца і нам, і іншым выдавецтвам. То бок, сёння купіць з дапамогай кампутара тую ж беларускую кнігу не складае вялікай праблемы, як два гады таму.

Выдавецтва «Янушкевіч» працягвае актыўна выдаваць па-беларуску сусветную класіку. Ужо выйшлі такія славутыя кнігі, як «Ззянне» Стывена Кінга, «Зорныя дзённікі» Станіслава Лема, «Чорны абеліск» Эрых Марыі Рэмарк, «Восень патрыярха» Габрыеля Гарсія Маркеса, «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хемінгуэя і многія іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя