BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лютыч: 8 сакавіка, апроч песень, кожная дзяўчына атрымае ад нас прэзент

У міжнародны дзень салідарнасці дзяўчат 8 сакавіка ў Беластоцкім музычным клубе адбудзецца канцэрт гурта B:N.

Вакаліст гурта Алесь Лютыч распавёў пра будучы выступ:

– Прэзентацыя нашага новага альбому. 12 новых песен, але гэтыя песні былі запісаныя пачынаючы яшчэ з 2020 году, таму альбом і называецца 20+, бо 2020 год змяніў не толькі беларусаў, але змяніў і свет. Бо пачалася пандэмія, кавід, выбары, па выбарах, і ўсё астатняе. Таму і такая назва альбома.

Па словах музыкі ўсіх дзяўчат на канцэрце чакаюць падарункі:

– Для ўсіх жанчын і дзяўчын, якія будуць 8 сакавіка на нашым канцэрце ў Беластоку, мы падрыхтавалі прэзэнты. Кожная пры ўваходзе атрымае. Таму хлопцы, калі ў вас няма пары, шукайце сабе дзяўчыну, прывядзіце яе на канцэрт, яна атрымае прэзэнт, застанецца вельмі задаволеная, і вам плюсік “у карму”.

Цалкам матэрыял:

Беластоцкі музычны клуб адчыніць свае дзверы ў дзень канцэрта а 19-й гадзіне, а сам канцэрт распачнецца трошку пазней. Кошт квітка праз сацыяльныя сеткі гурта 70 злотых, а ў дзень канцэрта будзе трошкі даражэй.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя