17 сакавіка ў прасторы “Робім разам” у Варшаве павінна была скончыць сваю працу выстава “Светлыя душы ў змрочны час”, на якой прадставілі свае працы тры беларускія мастачкі. Але яе працягнулі яшчэ на тыдзень, як і працягнецца далейшае супрацоўніцтва трох мастачак, якія выставілі там свае працы.

Пра свае далейшыя планы творцы падзяліліся з нашым радыё. Кажа мастачка Ірына Хвайніцкая:
– Хацелася менавіта паказаць свае працы людзям, і як мага больш. Мы сапраўды хочам паказаць, што ў эміграцыі – гэта не жыццё ў дэпрэсіі. Перажыўшы страшныя падзеі ў Беларусі, гэта не значыць, што мы закрыліся, мы сапраўды хочам несці любоў і святло людзям. Каб нас заўважылі і пачулі.
Усе гэтыя тры мастачкі эмігравалі ў Польшчу пасля сумнавядомых падзеяў у Беларусі ў 2020 годзе. Ім давялося шмат перажыць у эміграцыі, але яны не страцілі пазітыву, любові, веры і павагі да людзей.

Беларускае Радыё Рацыя






