BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

6 жыхароў Берасцейшчыны дадалі ў „спіс тэрарыстаў“

Агулам у так званы тэрарыстычны спіс трапіла 37 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, фактычна шостая частка – жыхары Берасцейшчыны.

У спісе апынуліся жыхары горада Баранавічы Аляксей Герман і Сяргей Буната, жыхары Берасця Аляксандр Казак і Дзяніс Красько, жыхар Лунінца Аляксандр Паліўка і трэнер па каратэ Аляксандр Еўціхаў. Палітвязням прысудзілі ад трох да сямі гадоў калоніі.

Адметна тое, што для чатырох асобаў з пералічанага спісу падставай да ўключэння ў тэрарыстычныя шэрагі стаў артыкул 130 Крымінальнага кодэкса або Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці. Яшчэ для двух асобаў стаў падставай артыкул 361 Крымінальнага кодэкса або Заклік да санкцыяў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя