7 чэрвеня Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае ўсіх на Беларускі фэст, які пройдзе ў вёсцы Мацьковічы, гміна Мельнік. Свята адкрые цыкл летніх мерапрыемстваў “Беларускі народны фэст”. У праграме — выступленні мясцовых калектываў і гасцей з Даўгаўпілса (Латвія).

Кажа старшыня БГКТ Васіль Сегень:
– Запрашаем усіх, хто зацікаўлены беларускай песняй, беларускай культурай. Будуць прысутнічаць нашыя госці з Латвіі, з Даўгаўпілса. Паколькі мы выступалі ў іх на канцэртах, то запрасілі іх у госці да нас, каб яны паказалі сваю культуру, свае песні нашым гледачам. Хаця б з гэтай прычыны варта пабачыць гэты канцэрт, паслухаць, як спяваюць беларусы з Латвіі.
Беларускі фэст у Мацьковічах пройдзе пры падтрымцы Войта гміны Мельнік, а таксама дырэктара і супрацоўнікаў Мельніцкага Гміннага Асяродку культуру, спорту і адпачынку. Пачатак а 17-й.

Беларускае Радыё Рацыя






