Найбуйнейшая зімовая гістарычная рэканструкцыя ў Польшчы — «Штурм замка ў Тыкоціне» — адбудзецца ўжо ў гэтую суботу. Інсцэніроўка перанясе гледачоў у XVII стагоддзе з гарматнымі стрэламі, дымам і рэалістычнымі сцэнамі аблогі.

Віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Марэк Маліноўскі падчас прэс-канферэнцыі 2 лютага падзякаваў усім, хто стварае гэтае мерапрыемства і падкрэсліў яго важнасць:
– Штурм замка ў Тыкоціне – гэта жывая лекцыя гісторыі, якая пераносіць нас да 17 стагоддзя, да часу шведскага “Патопу”. Гэтая падзея прыцягвае тысячы гледачоў з цэлага Падляшскага ваяводства, а таксама з-за межаў ваяводства. Усіх запрашаю наведаць у суботу замак у Тыкоціне.
Бурмістр Тыкоціна Марыюш Дудзінскі запрасіў усіх жадаючых далучыцца да мерапрыемства:
– Для нас гэта аграмадны клопат, перадусім лагістычны, бо будзе ўдзельнічаць каля 160 рэканструктараў, будуць піратэхнічныя паказы. Мусім арганізаваць медычнае забеспячэнне. Гэтую адмысловую лекцыю гісторыі павінна паглядзець перадусім моладзь. Усіх запрашаю.
Арганізатарамі падзеі з’яўляюцца Порт Культуры Тыкоцін, Гарадская ўправа Тыкоціна і Кампутовая харугва Стэфана Чарнецкага. Падзея праходзіць пры стратэгічнай падтрымцы Падляшскага ваяводства, а ганаровы патранат узяў маршалак ваяводства Лукаш Пракорым.
Праграма мерапрыемства тут.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






