
Пра гэта стала вядома, калі дырэктар прадпрыемства малочнай вытворчасці «Савушкін прадукт» 5 жніўня накіраваўся ў Лунінец з нагоды прадрыхтоўкі да «Дажынак», але вярнуўся з паўдарогі незадаволеным назад у Берасце, паведаміў невядомы інсайдэр:
Раптоўна без паяснення прычын свята адменена. Лунінецкія ідэолагі адмовіліся назваць новую дату «Дажынак». Замест гэтага накіравалі да сайта раённай газеты «Лунинецкие новости». Маўляў, інфармацыю можна атрымаць там. Але сайт не адчыніўся. Магчыма, з-за слабой наведвальнасці. Пра адмену «Дажынак» за 2 дні перад святкаваннем можна толькі здагадвацца. Людзі на тым баку лічаць, што гэта звязана з расейскімі дронамі, які сталі выпадкова залятаць на беларускую тэрыторыю.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя






