BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

80 гадоў з дня нараджэння паэтэсы Надзеі Артымовіч

Сёння, 18 лютага, споўнілася б 80 гадоў паэтэсе Надзеі Артымовіч.

Надзея Артымовіч
Надзея Артымовіч

Яна нарадзілася ў 1946 годзе ў Аўгустове пад Бельскам. Вырасла ў Бельску, лічыла яго родным горадам і адводзіла яму шмат месца ў сваёй творчасці. Дэбютавала ў беларускім тыднёвіку «Ніва» ў 1970 годзе. Яна была аўтарам некалькіх зборнікаў паэзіі, выдадзеных у Польшчы, а таксама зборніка «Дзверы», выдадзенага ў Менску разам з беларускім паэтам Алесем Разанавым.

Надзея Артымовіч была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», а з 1992 году таксама Аб’яднання польскіх пісьменнікаў. Узнагароджана залатым знакам «Заслужаны дзеяч культуры». Надзея Артымовіч памерла 3 кастрычніка 2023 года.

Беларускае Радыё Рацыя