Сёння, 21 студзеня, беларуская літаратура адзначае 80-годдзе аднаго з самых загадкавых і зацятых у сваіх перакананнях празаіка Юрыя Станкевіча.

У сваіх творах ён практычна прадказаў тыя падзеі, які адбываюцца сёння ва ўсім свеце – праблемы з мігрантамі, эпідэміі невядомых хвароб, эканамічныя і палітычныя міжнародныя канфлікты. Ягоны раман «Любіць ноч — права пацукоў» стаў культавым.
Юры Станкевіч нарадзіўся ў 1945 годзе ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у розных літаратурных выданнях. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў. Памёр ад кавіду ў 2021 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя