Беларуская Рада культуры падвяла вынікі першай праграмы спрыяння беларускай культуры «ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва», якая стартавала ў канцы 2022 года і завяршылася ў лютым пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. У межах праграмы падтрымалі 83 творчыя праекты і 57 мабільнасцяў творцаў. Найбольш праектаў — са сфер літаратуры і візуальнага мастацтва. Так напрыклад, сярод публічных праектаў, якія атрымалі гранты:

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На адкрыцьці выставы партрэтаў беларускіх палітвязьняў «Беларускі мартыралёг» мастачкі Ксішы Анёлавай у Вільні
– фонд Тutaka, які ладзіць фэсты і адукацыйныя імпрэзы для беларусаў Падляшша,
– серыя выстаў партрэтаў беларускіх палітвязняў мастачкі Ксішы Анёлавай,
– «Дом творцаў» у Варшаве,
– Пастаноўка оперы Беларускага Свабоднага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха»і многія іншыя публічныя і непублічныя праекты.






