У пятніцу 9 жніўня ў Бельскім доме культуры адбудуцца дзве выставы і два кінапаказы — а 17.00 пачнецца адкрыццё выставы твораў Міраслава Здрайкоўскага і падляшскіх народных ручнікоў, а 18.00 адбудзецца прагляд дакументальных фільмаў Марка Уладзімірава пра светлай памяці бельскую паэтку Надзю Артымовіч, а таксама фільмы Пётра Лазовіка.
У нядзелю, 11 жніўня, у Гарадскім амфітэатры ў парку Królowej Heleny а 16.00 запланаванае выступленне тэатральнай групы «Antrakt» і хору «Wasiloczki». Летні канцэрт пачнецца а 16.30 і скончыцца а 19.30 танцамі з гуртом «Zorka». Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя