Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёну. Сёння беларусы адзначаюць 90-годдзе Народнага паэта.

Ён пакінуў пасля сябе вялікую каштоўную паэтычную спадчыну.
Памёр паэт ў 2014 годзе і ў сваім запавеце прасіў, каб яго пахавалі на роднай Ушшаччыне каля магілы маці, і каб паставілі яму просты ўшацкі валун. Выканаць гэта было не проста. Валун, вагою 2.5 тоны, удалося даставіць на магілу паэта толькі з дапамогай верталёта.

Сёння пахаванне Рыгора Барадуліна выглядзе як адмысловы пантэон творцу, куды прыязджаюць пакланіцца вялікаму таленту не толькі з усіх куточкаў Беларусі, але і з далёкіх краёў.
Беларускае Радыё Рацыя






