15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік і выкладчык Арлен Кашкурэвіч. Працаваў у станковай графіцы, але больш за ўсё вядомы сваімі ілюстрацыямі якія называў «дыялогам паміж пісьменнікам і мастаком».

Пра асобу Арлена Кашкурэвіча ў яго 95-годдзе разважае культуролаг Мікіта Моніч:
– Арлен Кашкурэвіч гэта, канешне, глыба. Першае, што трэба зразумець, што мы ўсе людзі, больш-менш дарослыя, у Беларусі бачылі ягоныя творы, хутчэй за ўсё як тыя ці іншыя ілюстрацыі да кніжак. Больш за 100 кніжак ён апрацаваў: там і Быкаў, і Караткевіч, і Купала, замежная літаратура. Нацыянальны мастацкі музей мае ці то больш за 500 твораў мастака з розных серыяў, з розных перыядаў.
Перадачу «Мы бачым», прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, выкладчыка і «легенды» беларускай станкавай графікі Арлена Кашкурэвіча, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 15-га верасня, а 17-10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 16-10 па польскім часе.
Фота з адкрытых крыніц:

















Беларускае Радыё Рацыя






