BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

AБ-БA запрашае на беларускія майстар-класы ў Студзіводы

Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”, запрашае ў суботу, 12-га кастрычніка, на беларускія майстар-класы ў Студзіводы. Кажа арганізатарка, сябра аб’яднання Ілона Карпюк:

– 12-га кастрычніка аб’яднанне АБ-БА запрашае дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, на этнаварштаты. Супольная паездка на аўтобусе ў Студзіводы, дзе знаходзіцца Музей беларускай культуры. Там у інтэграцыйнай форме дзеці будуць займацца майстраваннем, а таксама танчыць, бо ў Студзіводах дзейнічае гурт “Жэмэрва”.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выезд у Студзіводы з Беластоку на аўтобусе адбудзецца 12-га кастрычніка, а 13-й.

Праект беларускіх майстар-класаў у Студзіводах фінансуецца з бюджэту Падляшскага ваяводства.

Запісацца на выязныя майстар-класы можна тут: [email protected] або facebook.com/ilo.karpiuk.

Беларускае Радыё Рацыя