BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аб’яўлены збор заявак на прэмію Гедройця

Прэмія ўручаецца за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Хто можа намінаваць?

Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Што новага?

З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года. Звяртаем вашую ўвагу, што кнігі ў такім фармаце таксама мусяць выконваць патрабаванні ўдзелу ў прэміі. Сярод іншага гэта наяўнасць нумару ISBN. Калі аўдыякнігі маюць папяровыя выданні, што выходзілі да года намінацыі, то-бок не з’яўляюцца новымі кнігамі, яны не прымаюцца да ўдзелу ў прэміі.

Калі падаваць заяўкі?

Старт збору заявак – 26 лютага 2025 года. Апошні дзень прыёму заявак – 19 сакавіка 2025 года (да 23:59 беларускага часу). Сёлета тэрмін падачы падоўжаны – цяпер мы прымаем заяўкі на намінацыю кніг тры тыдні!

Як прыняць удзел?

Запоўніць спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў [email protected].

Усе дэталі можна знайсці на сайце: penbelarus.org.

Прэмія Ежы Гедройця існуе з 2012 года і стала галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

У мінулым сезоне трыўмфатарамі прэміі, якая адбылася ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці ў Гданьску, сталі Валянцін Акудовіч з кнігай «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» (I месца), Ганна Якнута за кнігу «Час пустазелля» (II месца) і Зміцер Бартосік з кнігай «Забіць упалмінзага» (III месца).

penbelarus.org