Прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю «Бізон Гіґс 2024» выйграў навуковец з галіны медыцыны Максім Домніч. Пра гэта паведамляе «Белсат».

Максім Домніч быў абраны ў адкрытым галасаванні сярод шасці намінантаў за «даследаванне нейтрафілаў, разуменне якіх дапамагае знаходзіць новыя спосабы барацьбы з ракавымі захворваннямі».
Другое месяца заняў Зміцер Фірага з галіны квантавай хіміі і фармацэўтыкі, а трэцяе – Юлія Сандамірская з галіны робататэхнікі і штучнага інтэлекту.
«Бізон Гіґс» – першая незалежная народная прэмія ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Кожны этап прэміі рэалізуецца з дапамогай беларусаў, якія шануюць навуку, таксама супольнасці «PAMYŁKA ZIN», якія найбольш падтрымлівалі гэтую ініцыятыву.
Беларускае Радыё Рацыя






