У дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, Беларускі ПЭН з гонарам прадстаўляе кароткі спіс намінантаў на прэмію, што ўзнагароджвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.

Кароткі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча 2025:
- «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч (телевізійны праект «Белсата»)
- «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца Кацярына Ваданосава (телевізійны праект «Белсата»)
- «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» – Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд «Kamunikat.org»)
- «Стагодзьдзе НН» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»)
- «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына» – Вольга Лабачэўская (выдавецтвы «Skaryna Press» і «Czabor Publishing»)
- «Савецкая Беларусь» – Ганна Севярынец (выдавецтва «Czabor Publishing»)
- «Беларусь як тэкст» – каманда анлайн-часопіса «Taubin» (цыкл YouTube-лекцый)
Такім чынам, у кароткі спіс прэміі журы абрала 4 кнігі, 2 тэлевізійныя і 1 YouTube-праект.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія – гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.






