15 лістапада ў свеце адзначаецца Дзень пісьменніка ў няволі. Гэты дзень прызначаны, каб прыцягнуць увагу да лёсу пісьменнікаў, журналістаў і інтэлектуалаў, якія зазнаюць пераслед або знаходзяцца ў зняволенні за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання.

Беларускі ПЭН падрыхтаваў шэраг падзей і мерапрыемстваў да гэтага дня. Так у Варшаве былі абвешчаны лаўрэаты і пераможцы прэміі імя Францішка Аляхновіча 2024.
Пераможцамі прэміі сталі:
▪️ Віка Біран з кнігай «Я танцую»
▪️ Дзяніс Івашын з «Цыклам турэмных вершаў»
▪️ Імя трэцяга пераможцы і назва твора не раскрываюцца ў мэтах бяспекі.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца з 2013 года за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
Беларускае Радыё Рацыя