BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў Літаратурны конкурс да 100-годдзя. Прыз для пераможцы, ці нават пераможцаў — выданне кнігі.

Падрабязнасці распавёў прэс-сакратар Саюза Ціхан Чарнякевіч:

–  Ён накіраваны на знаходжанне новых талентаў беларускай літаратуры, наступнікаў Васіля Быкава. Прэтэндаваць могуць, як штогод, маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў. Па жанры сёлета  – гэта  жанры, у якіх працаваў сам Быкаў, то бок гэта проза, эсэістыка, публіцыстыка. У самой тэматыцы ніякіх абмежаванняў няма.

Дэдлайн падачы — 1 чэрвеня 2024 года. Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, акурат у 100-ы дзень народзінаў Васіля Быкава.

Для ўдзелу неабходна даслаць рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@ gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыць анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Саюза