29 снежня адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Алеся Адамовіча найлепшых публіцыстычных твораў, апублікаваных ў 2024 годзе.

Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:
– за гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў прэмію імя Алеся Адамовіча атрымала Вольга Вялічка і кніга «Ад двух да пятнацацці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
– за смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту ўганаравана частка кнігі «Цела таксама архіў» аўтарства Насты Манцэвіч (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).
Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай сайт www.spring96.org праваабарончага цэнтра «Вясна» за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Беларускі ПЭН






