16 снежня на YouTube-канале Беларускага ПЭНа адбылася анлайн-цырымонія ўручэння прэміі — адной з найстарэйшых незалежных літаратурных узнагарод Беларусі. За інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава за праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай», які выходзіць на тэлеканале «Белсат».

Кажа Кацярына Ваданосава:
–Мне вельмі радасна, што мой праект, якому я прысвяціла паўтара года свайго жыцця, для якога я была і аўтаркай і вядучай, і актрысай і прыбіральшчыцай, і швачкай і гістарычнай кансультанткай – аказаўся цікавым не толькі для мяне самой.

За грунтоўны ўнёсак у захаванне беларускай гістарычнай памяці пераможцамі прэміі сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце». Кніга выдадзена Фондам Kamunikat і дакументуе беларускія пахаванні за межамі краіны і вяртае імёны тым, хто апынуўся ў выгнанні.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Кацярыны Ваданосавай






