BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

16 снежня адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе.

Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:

– за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;

– за грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч з выданнем «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд Kamunikat.org, 2024).

Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай кнігу Сяргея Дубаўца «Стагоддзе НН» (Вясна, 2024) за крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі.