BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця-2024

Журы прэміі Гедройця 2024 разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на гэты сезон кніг, піша Беларускі ПЭН.

У яго ўвайшло чатырнаццаць пазіцый:

1. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023

2. «Пастэга» — Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023

3. «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» — Эліяш Барт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

4. «Забіць упалмінзага» — Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022

5. «Я танцую» — Віка Біран, выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023

6. «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

7. «На прызбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023

8. «Жамяра: жаночыя гісторыі» — Алена Вешторт, выдавецтва «Альфа-кніга», 2023

9. «Вольнеры. Прадвесце» — Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

10. «Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy» — Сяргей Календа, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

11. «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» — Вал Клемэнт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

12. «Камень Вавілонскай вежы» — Уладзімір Мароз, выдавецтва «Зміцер Колас», 2023

13. «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — Дзяніс Марціновіч, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

14. «Час пустазелля» — Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Найбольшую колькасць кніг у сёлетнім поўным спісе мае выдавецтва «Янушкевіч» – чатыры. На другім месцы выдавецтва «Gutenberg Publisher» з трыма кнігамі. 

Прэмія Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску ўручаецца з 2012 года, на сённяшні дзень гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі.