BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаны збор заявак на літаратурную прэмію Ежы Гедройця

Абвешчаны ўдзел у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Фота: penbelarus.org

Хто можа намінаваць?

Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Што можна намінаваць?

На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.

Калі падаваць заяўкі?

Старт збору заявак – 18  лютага 2026 года. Апошні дзень прыёму заявак – 3  сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).

Як прыняць удзел?

Каб намінаваць кнігу, трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў [email protected]. У тэме ліста абавязкова пазначце назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі/аўтараў!

Падрабязнасці ўдзелу

З умовамі і правіламі можна азнаёміцца на сайце: статут прэміірэгламент прэміі.

Хто будзе абіраць пераможцу?

Журы прэміі імя Ежы Гедройця – аўтарытэтныя і дасведчаныя асобы з розных сфер літаратурнай і культурніцкай дзейнасці: пісьменнікі, крытыкі, перакладчыкі. Іх імёны будуць абвешчаны неўзабаве.

Прэмія імя Ежы Гедройця існуе з 2012 года і сёння з’яўляецца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Сачыць за навінамі прэміі можна тут.

Паводле прэс-рэлізу