BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Абвешчаныя кароткія спісы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 – 5 і 6 кніг адпаведна.

Уручэнне прэміі Цёткі адбудзецца на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які адбудзецца 7-9 лістапада ў Познані.

У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна. Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава.

Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў».

Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.