BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад Ганы да Дубіч Царкоўных

У Беластоку прайшла прэзентацыя 17-й Падляшскай Актавы Культур — фестывалю, які зноў аб’яднае традыцыі з усяго свету.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі рэгіянальных уладаў, сярод якіх быў і сябра Маршалкоўскай управы Яцэк Пярунэк:

 Некалькі канцэртаў у Лапах і Семятычах. Але яшчэ да гэтага маем канцэрты ў Дубічах Царкоўных, Харошчы, Кляшчэлях, Дуброве Беластоцкай, Янаве і Заблудаве. Некалькі гэтых канцэртаў пройдуць ад 17 да 20 ліпеня. Такім чынам пачынаем  культурнае лета ў Падляшскім ваяводстве.

На фестываль у гэтым годзе прыедуць артысты з васьмі краін, у тым ліку з Ганы, Эстоніі, Харватыі, Азербайджана і Беларусі. Фестываль адбудзецца з 17 па 20 ліпеня ў Беластоку і па ўсім рэгіёне.

Афіцыйная праграма размешчана на сайце Падляшскага інстытута культуры.

Podlaska Oktawa Kultur 2025 – Podlaska Oktawa Kultur to festiwal, który zrodził się na Podlasiu z fascynacji wielokulturowością regionu.

Беларусмкае Радыё Рацыя

Фота аўтара і POK