BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ад Шапэна да Пендэрэцкага

Музыка польскіх кампазітараў у выкананні Аляксандра Музыкантава /фартэпіяна/ і Міхаіла Радунскага /віяланчэль/ прагучыць 9-га лістапада ў Менску у прасторы “Манахром”.

Фота: bezkassira.by

Праграму адкрыюць саната Фрыдэрыка Шапэна сі бемоль мінор для фартэпіяна і сюіта для віяланчэлі сола Кшыштафа Пендэрэцкага. 

Далей прагучаць “Grave” для віяланчэлі і фартэпіяна Вітольда Лютаслаўскага і апошні твор Шапэна – саната для віяланчэлі і фартэпіяна соль мінор.

Канцэрт адбудзецца 9 лістапада па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 16/3 (уваход з боку вул. Кастрычніцкая, 10Б).