Заняткі “Мова Нанова” адбыліся ва Уроцлаве падчас Фэсту незалежнай беларускай культуры. Адметнасцю падзеі стала і сустрэча з запрошанай госцяй – Ганнай Маліноўскай, якая правяла лекцыю «Ад слуцкіх паясоў да сучаснасці: беларускі след у польскіх музеях».

Дзяячка распавяла пра творы мастацтва, прадметы побытавага і святочнага ўжытку, элементы зброі, калекцыі манет, што захоўваюцца ў польскіх музеях. Дзеля чаго туды цяпер варта завітваць беларусам, Ганна распавяла нашаму радаё:
-Дзеля таго, каб знайсці сябе, вярнуць сябе саміх і пашырыць веды не толькі ў мастацтве, але больш можа нават у гісторыі. Таму што шмат тых прадметаў, і тых абразоў, карцін, якія мы бачым у польскіх музеях, яны маюць дачыненне да нас, да нашай гісторыі, да гісторыі Рэчы Паспалітай. І ўжо трэба заканчваць з тым, каб падзяляць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае – бо, як мы ведаем, гэта была федэратыўная дзяржава.
Імпрэза адбылася ў Інстытуце гісторыі Універсітэта Уроцлава. Пасля афіцыйнай часткі сустрэчы наведнікі падзеі засталіся пакамунікаваць і задаць свае пытанні лектарцы ўжо ў нефармальнай абстаноўцы.









Беларускае Радыё Рацыя






