BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Адам Міцкевіч можа дапамагчы будаваць міжкультурныя масты”

У бліжэйшую пятніцу ў Бельску-Паляшскім стартуе «Бардаўская восень». Фестываль пройдзе ў 30-ы раз і стане мультыдысцыплінарным: акром аўтарскай музыкі, у праграме кінапаказ, дыскусія, лекцыя і паэтычны стэндап.

Павел Станкевіч
Павел Станкевіч

На што асабліва варта звярнуць увагу, распавёў суарганізатар фесту, старшыня фонду «Тутака» Павел Станкевіч:

– Мне цікава, які будзе водгук. Гэта будзе лекцыя Гражыны Харытанюк пра Дзяды. Пра абрад, але таксама пра Дзяды ў літаратуры. Зразумела, што вельмі хутка спадарыня Гражына дабярэцца да Міцкевіча, і калі мы кажам, як будаваць міжкультурныя масты, то падаецца, што і Міцкевіч ёсць такім мостам.

30-ая «Бардаўская восень» будзе доўжыцца 24-25 кастрычніка ў Бельскім доме культуры. У музычнай частцы заяўлены Хор вольных беларусаў “Гук цішы”, Юстына Карпіловіч, Anduś Kapeła і Кміт-ансамбль. Уваход на ўсе падзеі вольны.

Беларускае Радыё Рацыя