BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адборавы конкурс маладых артыстаў на фестываль “Graj”

У Варшаве адбыўся адборавы конкурс маладых артыстаў на фестываль “Graj”. Прафесійнае журы абрала 5 музычных прадстаўнікоў, якія выступяць на оўпэн эйры 7 верасня. Імі сталі калектывы Graphotype, OliA Shnip Band, Мой дядя Азнавур, TORN, а таксама сольны артыст Homebound. Яшчэ адзін гурт – Kurwadziki – адкрые галоўную сцэну імпрэзы.

Пра вынікі галасавання распавяла суарганізатарка падзеі Інэс Сянкевіч:

Для мяне вельмі цікавы вынік, таму што я сама лічыла балы і бачыла, як хто галасаваў, і цікава, што ў кожнага сябра журы ёсць свой улюбёны гурт з тых, хто выступаў, які найбольш спадабаўся, і адзнакі ва ўсіх былі вельмі розныя. Для кагосьці гэта найлепшы гурт, для іншага сябра журы гэта найгоршы гурт. Ну і цікава было за гэтым усім назіраць.

Надагаем, фэст “Graj” сёлета пройдзе ў Варшаве ў 3-ці раз. Гэтым разам на ім выступяць гурты Relikt, Dzieciuki, Volski, Nochy і Разбітае Сэрца Пацана.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя