BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адборавы конкурс маладых выканаўцаў “Зайграй на Graj”

Файная імпрэза з вольным уваходам адбудзецца ў гэтую суботу (03.08) у Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa) — адборавы конкурс маладых выканаўцаў “Зайграй на Graj”! Пераможца адкрые галоўную сцэну трэцяга фестываля беларускай музыкі Graj.

Вас чакае шмат разнастайнай музыкі самых розных жанраў: ад поп-рока да блэк-метала.

На сцэне Odessa Club зайграюць:

:small_blue_diamond: Graphotype — англамоўнае трыа з Варшавы. Гурт грае ў жанрах хард-рок, гранж, блюз-рок, натхняецца музыкай 60-х і 70-х.

:small_blue_diamond: OliA Shnip Band — гурт утвораны ў 2023 годзе ў Варшаве, складаецца з прафесійных беларускіх музыкаў, якія граюць cinematic pop.

:small_blue_diamond: Kurwadziki — здзічэлыя ў беластоцкіх лясах беларускія музыкі з музычнай фундацыі Всё_CRAZY і іншых. Акустычны панк з берагоў Свіслачы і Нарэва.

:small_blue_diamond: Homebound — беларускі музыка, які пачаў займацца сольным праектам у 2023 годзе. У ягонай творчасці спалучаюцца элементы singer-songwriter, indie і электроннай музыкі, а таксама беларуская і ангельская мовы.

:small_blue_diamond: Мой дядя Азнавур — апісвае сваю творчасць так: крыху шансону, крыху панку і ніякага кахання.

:small_blue_diamond: Paradox — гурт утвораны ў 2023 годзе ў Варшаве. Складаецца з чатырох удзельнікаў, якія граюць у жанрах пост і поп-рок.

:small_blue_diamond:Юрый Брыцько — малады выканаўца родам з Мазыра, цяпер базуецца ў Вільні. Музыка не мае пэўнага жанру, яго асноўны прынцып — гэта калейдаскоп, змешванне розных стыляў.

:small_blue_diamond:TORN – гурт утвораны ў 2023 годзе ў Варшаве. Грае блэк-метал, панк і металкор. Музыка для моцных духам! Рыхтуйцеся трэсці хаерам!

:small_blue_diamond: Kubaverde – рэпрэзентант сталічнай хіп-хоп сцэны на свяце рок-н-ролу.  Чакайце песні пра Менск i каханне.

Чакаем усіх аматараў музыкі!

03.08.24 (субота). 18:00. Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa)
Уваход вольны!

Арганізатары