BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адбылася сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі

У Польшчы адбылася сустрэча Беларускай музейнай лабараторыі, прысвечаная стварэнню лічбавых калекцый. Да падзеі далучыліся ініцыятывы з Варшавы, Лондану, Вільні і не толькі.

Наталля Задзяркоўская

Распавядае суарганізатарка івэнту, дырэктарка Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская:

-Была электронная бібліятэка “Камунікат”, якая займаецца адлічбоўкай ужо 25 год. Прадставілі сваю працу мы – Музей Вольнай Беларусі, які знаходзіцца толькі ў пачатку гэтага працэсу, працуе зараз над лічбавізацыяй сваіх першых назапашаных калекцый. Таксама была Бібліятэка-музей імя Скарыны з Лондану і Музей імя Луцкевіча, які знаходзіцца ў Вільні.

Падчас івэнту ўдзельнікі не толькі прэзентавалі праекты, але і абмяняліся досведам. Плануецца, што наступная сустрэча адбудзецца ў кастрычніку. На яе запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя