BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Адбыліся падзеі, якія не могуць не ўражваць”

Падчас Чорнай Ночы 1937 года – ночы, калі масава забілі паэтаў – адбыліся падзеі, якія не могуць не ўражваць. Такое меркаванне выказаў нашаму радыё рэжысёр, драматург і даследчык Васіль Дранько-Майсюк:

Мяне вельмі ўражвае той факт, што 29 кастрычніка 1937 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі быў канцэрт . І там, акрамя твораў, дзе граліся беларускія народныя песні, хор выканаў заключную частку пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну. Адзін з аўтараў гэтга пісьма Ізі Харэк праз некалькі гадзін гэтага выканання будзе знішчаны, расстраляны. З аднаго боку граецца і спяваецца тэкст, дзе ён быў аўтарам, з другога боку гэты самы аўтар у некалькі кварталах ад філармоніі будзе расстраляны.

Нагадаем, сёлета падзеі, прысвечаныя ахвярам Чорнай ночы, адбыліся ў розных гарадах, сярод іх – Варшава, Беласток, Вільня, Берлін.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя