У нядзелю, 19 траўня, у Вільні ўрачыста адкрываецца беларуская крама і творчая прастора «Кропка».

Дата і час: 19 траўня з 13.00 да 20.00. Месца: прастора «Кропка», Savičiaus g. 6, Вільня.
На адкрыцці вы пачуеце беларускія народныя музычныя найгрышы на цымбалах і дудзе ад Паліны Курановіч і Вячкі Красуліна.
Вас чакае і майстар-клас па пляценні павукоў ад Ірыны Новік. І смачныя пачастункі ад «Карчмы 1863».
Ды і розных файных вырабаў ручной працы можна будзе прыдбаць.
Уваход вольны.
Арганізатары