Марыя Гвардзейцава, беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Лондане, прадстаўляе персанальную выставу “The Adoration of Mystic Goat. The Fall” пра ідэнтычнасць, памяць і міфалогію.

Выстава структураваная вакол канцэпцыі retablo — іканаграфічнага фармату, які паказвае гісторыі выжывання ў небяспечных абставінах, які Гвардзейцава пераасэнсоўвае для даследавання сваіх ідэнтычнасцей. Яна разважае пра гэта ў кантэксце Вялікай васьмёркі [Big 8] сацыяльных ідэнтычнасцей: узросту, полу, расы, здольнасці, класа, нацыянальнасці, рэлігіі і сексуальнай арыентацыі — праз матэрыялы старых вокнаў, вінтажных люстэрак і асабістыя фотаздымкі. Гэтыя элементы дазваляюць стварыць захапляльную інсталяцыю, якая ўцягвае гледачоў у працэс «люстэркавага мыслення».
Цэнтральная частка выставы — відэаперформанс, у якім мастачка пераасэнсоўвае беларускі калядны абрад пакланення казе. Перформанс служыць метафарай далікатнай і змяняльнай сувязі Гвардзейцавай з яе беларускай ідэнтычнасцю і прапануе эмацыйнае даследаванне сябе пасля адмовы ад грамадзянства ў 2022 годзе.

У цэнтры гэтай працы — разважанні Гвардзейцавай пра яе змяненне ідэнтычнасці як жанчыны і яе змененыя адносіны з радзімай і рэлігіяй. На выставе прадстаўлены выявы «ўнутраных монстраў», якія мастачка апісвае так: «Мой унутраны монстар сядзіць з распушчанымі зялёнымі валасамі на беразе ракі. Яму цёпла і бяспечна. Мы гарэзлівыя, бегаём голыя па лесе. Мой унутраны монстар — гэта мая адзінота, і ён кажа мне, што мне трэба часцей гуляць па лесе».
Праз гэтыя медытатыўныя творы Марыя Гвардзейцава стварае алтар ідэнтычнасці, што спалучае асабістую памяць з гістарычнымі сімваламі і запрашае гледачоў разважаць над сваім развіццём у шырокіх культурных наратывах.
Вернісаж адбудзецца 7 лістапада ў 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі, вул. Foksal, 11. Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў з 7 па 15 лістапада.
Музей Вольнай Беларусі






