Урачыстае адкрыццё помніка на магіле класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (1886-1941) адбудзецца на Усходніх могілках у Менску 3 лістапада ў 12 гадзін.

Нагадаем, што Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі ў 1941 годзе ў казахскім горадзе Уральску на чыгуначным пероне, дзе ў яго здарыўся сардэчны прыступ.
Пахавалі тады пісьменніка там, далёка ад Бацькаўшчыны. І толькі ў 2020 годзе парэшткі Змітрака Бядулі былі эксгуміраваны і перавезены ў Беларусь у Менск на Усходнія могілкі.
Беларускае Радыё Рацыя






