BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрылася выстава 9-й мастацкай рэзідэнцыі “Дома Творцаў”

У Варшаве адкрылася выстава 9-й мастацкай рэзідэнцыі “Дома Творцаў”. На ёй прадстаўленыя працы 10 беларускіх аўтараў, створаныя ў розных стылях: ад графікі да жывапісу.

Пра тое, як праходзіла рэзідэнцыя, распавёў кіраўнік “Дому Творцаў” Сяржук Доўгушаў:

– Па праграме заняткі, сустрэчы і, вядома, фінальная выстава. Былі ў нас цікавыя выезды – у парк скульптуры, у музеі. Сустракаліся з папярэднімі рэзідэнтамі.

Кацярына Еўдакімава: У нас не было тэмы і гэта вельмі добра. Літаральна на 30 секунд ступар: што я буду маляваць? Дваццаць дзён у выдатнай творчай абстаноўцы робіш усё, што ты хочаш. Нехта рабіў фотапраекты. Я рабіла ілюстрацыі да рамана Сашы Філіпенкі «Слон». І тое, што вы зараз бачыце, гэта агульная такая работа, мы яе рабілі ўсе разам з прафесарам.

Падзея прайшла на пляцоўцы Ośrodek Kultury Ochoty. Падчас вернісажу можна было не толькі ўбачыць працы мастакоў, але і пакамунікаваць з імі, даведацца цікавосткі ад куратараў падзеі, паслухаць музычны выступ і пачаставацца на фуршэце.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя