Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага.

Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане.
Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі цвёрдая.
Выдавец звяртае ўвагу, што калі вы афармляеце папярэднюю замову на сайце і выбіраеце самавываз з аплатай у краме (фізічная кнігарня выдавецтва “Кнігаўка” была зусім нядаўна адчыненая ў Варшаве), то забіраць можна толькі з 28 лютага па 2 сакавіка. Далей ваша папярэдняя замова анулюецца, таму Андрэй Янушкевіч раіць рабіць аплату адразу анлайн. Бо загадзя аплочаная замова дачакаецца пакупніка ў любым разе.