BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адкрыты прыём заявак на конкурс «Шуфлядка»

Адкрыты прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка». На конкурс прымаюцца рукапісы на беларускай мове, якія раней нідзе не выдаваліся, і якія трапляюць у адну з катэгорый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў). Абмежаванняў па ўзросце, месцы пражывання аўтараў і іншых няма. Дэдлайн — 15 красавіка.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» — праект фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праходзіць ужо трэці раз.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце.