У Варшаве на пляцоўцы “Прастора” адкрылася выстава Дар’і Калечыц «PIGEON BLUES». Адметнасць твораў беларускай мастачкі – у актыўным выкарыстанні флуарэсцэнтных фарбаў, схільнасці да сімвалізму і схаваных сэнсаў.

Распавядае куратарка падзеі Вікторыя Анціпава:
– Першае, што я тут бачу, гэта такі нестандартны, крэатыўны погляд. Бо кожная рэч змяняе свой выгляд пад іншым святлом, так, як і кожны з нас можа змяняцца пры розных абставінах узаемадзеяння з рознымі людзьмі. І тут з Дашай, і з яе творчасцю ўва мне абуджаецца больш такая вольная крэатыўная асоба, якая не баіцца рабіць самыя смелыя праекты.
Акрамя таго, на падзеі можна ўбачыць фотаздымкі Дар’і, зробленыя Вікторыяй.
Падзея працяганецца да 28 лютага. Цягам яе Дар’я правядзе некалькі тэматычных сустрэч, на якіх у тым ліку і распавядзе асабістыя гісторыі, звязаныя з героямі выставы.
















Беларускае Радыё Рацыя






