BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Адны і тыя ж мае ўласцівасці праяўляцца проста ў розных формах”

Напісанне карцін, выраб скульптур і крафтавай біжутэрэі, а таксама развіццё музычнага праекта “Пранікненне”. Усім гэтым займаецца беларуская мастачка і грамадская актывістка з Вільні Лера Лазук.

Лера Лазук
Лера Лазук

Яна ладзіць у Вільні выставы, удзельнічае ў кірмашах са сваімі вырабамі, а таксама займае актыўную пазіцыю ў грамадскім жыцці беларускай супольнасці.

Паводле Леры Лазук, ва ўсіх сваіх творах яна адлюстроўвае тое, што перажыла менавіта сама:

– Адны і тыя ж мае ўласцівасці праяўляцца проста ў розных формах, калі мне трэба нешта выразіць, то гэта можа быць і ў форме песні, і ў форме малюнка, і ў форме скульптуры, і ў форме верша і ў выглядзе ўпрыгожвання. Бо ты надзяваеш гэтае ўпрыгожванне на сябе і таксама гэтым нешта выказваеш, нейкі вобраз ствараеш. Для мяне гэта розныя формы аднаго і таго ж.

Як кажа мастачка, музыка і аўтарка крафтавай біжутэрыі Лера Лазук, пакуль яе творчасць не прыносіць вялікага прыбытку, гэтым яна займаецца павольна, для душы. Дапамагае пакрываць базавыя выдаткі ў эміграцыі ёй муж, тым самым спрыяе яе творчаму развіццю, за што яна яму вельмі ўдзячна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя