Беларускі мастак Яраслаў Кірвель адрадзіў свой падкаст “Калякі-малякі”. У ім аўтар размаўляе з вядомымі артыстамі.

“У мяне быў значны перапынак, але новыя выпускі ўжо можна ўбачыць на YouTube-канале”, – распавядае творца:
– Нарэшце пасля гадавога перапынку “Калякі-малякі” аднавілі сваё існаванне. Ужо выйшлі два выпускі, гэта выпуск з Вольгай Кліп, дзе мы разам з ёй злёталі ў Венецыю на венецыянскае біенале. Наступны выпуск з Міхасём Зуём, які быў запісаны яшчэ вясной 2024 года і быў запісаны на фестывалі “Юнацтва” ўжо ў 2025 годзе. Зараз запісаліся два выпускі, адзін зараз у мантажы з Андрусём Такіндангам і Серафімам, дзе ў абодвух выпусках гэтыя два чалавекі малявалі.
Яраслаў дадае, што хацеў бы бачыць у якасці гасцей праграмы больш жанчын.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя