BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адзін з арганізатараў “Маладняка” і “Узвышша”

14 кастрычніка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і крытыка Адама Бабарэкі (1899-1938).

Родам Адам Бабарэка быў з Капыльшчыны. Будучы пісьменнік паходзіў з сям’і рамесніка-шаўца. Бaцькa, пpацавіты чaлaвeк, пaмёp paнa aд cyxoтaў. Адaм Бaбapэкa вyчыўcя ў Слyцкaй шкoлe, пoтым cкoнчыў Менcкyю дyxoўнyю ceмiнapыю. Пpaцaвaў нacтaўнiкaм y вёcкax Слyччыны, вёў aктыўнyю paбoтy cяpoд вяcкoвaй мoлaдзi.

Адам Бабарэка быў адным з apгaнiзaтapaў i кipaўнiкoў лiтapaтypнa-мacтaцкix aб’яднaнняў “Мaлaдняк” (1923–1928), пазней –“Узвышшa” (1926–1931). Адама Бабарэку называлі маладнякоўскім Бялінскім, бо акрамя таленту літаратурнага празаіка і паэта, ён быў удумлівым філосафам, першым крытыкам, які распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства.

Адам Бабарэка з жонкай Ганнай, маці і братам, 1928 год

Напачатку 1920-х гадоў было вельмі мала спецылістаў-беларусаведаў, а попыт на іх у перыяд беларусізацыі быў высокі. У 1922–1927 гадах Адам вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) і адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Савецкая Беларусь”. У 1920-я гады шлях беларускага пісьменніка ў літаратуру пачынаўся са старонак “Савецкай Беларусі”, якая тады займала вядучую ролю, была светачам беларускай літаратуры.

У 1926—1929 гадах Адам Бабарэка працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 года быў асістэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. Супрацоўнічаў у Інстытуце беларускай культуры. У 1930 годзе ў Менску ён быў арыштаваны па справе Саюза вызвалення Беларусі. Год знаходзіўся ў турме. А з 1931 года жыў у ссылцы ў гарадскім пасёлку Слабадское (Вяцкай вобласці Расеі), з канца 1934 года — у Вятцы (цяпер г. Кіраў), працаваў бухгалтарам. У ліпені 1937 годзе зноў быў арыштаваны і засуджаны тройкай НКУС на 10 гадоў выпраўленча-працоўнага лагера. За першую справу рэабілітаваны ў 1957 годзе Вярхоўным судом БССР, за другую — у 1959 годзе Кіраўскім абласным судом.

Адам Бабарэка з жонкай Ганнай і дочкамі, 1929 год

Памёр Адам Бабарэка восенню 1938 года ў лагернай бальніцы ў Паўночным чыгуначным лагеры НКУС (Комі АССР). Месца пахавання невядомае.

Збор твораў Адама Бабарэкі

Дэбютаваў у 1920 годзе вершамі і апавяданнямі ў газеце “Савецкая Беларусь”. У 1925 годзе выдаў кнігу “Апавяданні” (Менск). Распрацоўваў пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, даследаваў літаратурны працэс (артыкулы змяшчаліся ў часопісах “Маладняк”, “Узвышша”, “Чырвоны сейбіт”, “Радавая рунь” і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Чарота, Змітрака Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў. У 2011 годзе выйшаў Збор твораў у двух тамах (Вільня—Беласток).

Дакументы з асабістага архіва Адама Бабарэкі захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 407).

Беларускае Радыё Рацыя