Адзіная адукацыйная прастора – небяспечны шлях. Так палітолаг ацэньвае так званыя інтэграцыйныя крокі паміж Расеяй і Беларуссю. Пасля чарговых сустрэч на высокім узроўні ў рамках так званай саюзнай дзяржавы ўзніклі планы стварыць адзіны агульны падручнік па гісторыі для Беларусі і Расеі.
“Што важна – гэтыя прапановы гучаць менавіта з расейскага боку, цікава як адрэагуе – беларускі”, – заўважае палітолаг, адмыслоўца ў міжнародных справах Роза Турарбекава:
– Што датычыць падручнікаў, то гэта ўжо спроба, першы крок да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы, прычым з ярка вызначанай ідэалагічнай афарбоўкай. Тады, калі будзе напісаны адзіны падручнік на дзве краіны, то гэта будзе, зразумела, напісана расейская версія гісторыі, якая з’яўляецца адмысловым падкопам пад нацыянальную ідэнтычнасць.
Ідэі пра агульны падручнік гучаць з кастрычніка мінулага году. Матывацыя чыноўнікаў «супрацьстаяць спробам скажэння і фальсіфікацыі гістарычных фактаў». Рэалізацыю ідэі даручылі урадам Беларусі і Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя