BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд калядных абрадаў у Беластоку

У Беластоку ў сярэдняй школе нумар 44 імя Станіслава Манюшкі прайшоў агляд калядных калектываў Падляшша – «Гвязды і калядкі». Артысты з Беластоку, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі і іншых мясцовасцяў прадставілі гледачам традыцыйныя для гэтага зімовага часу калядкі.

Гаворыць – старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

— „Гвязды і калядкі“ 25 год запар сустракаемся з публікай для якой яшчэ традыцыя калядавання жывая і цікавая. Для многіх, асабліва старэйшага пакалення, нагадвае тыя часы, калі яны самі выступалі з другога боку — як каляднікі, а сёння як гледачы.

Самымі маладымі ўдзельнікамі калядкаў былі дзеткі з калектыва «Вясёлка», дзіцячага садка нумар 14 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Беластоку. Гаворыць кіраўнічка калектыва – Альжбэта Баравік.

— Вучым дзяцей падтрымоўваць традыцыю. Такую, якую нашыя бацькі, дзяды, прадзеды хаваюць дагэтуль. Вучым дзяцей у прадшколе калядам, знаёмім з абрадамі, са святамі. Хочам, каб дзеці і спявалі, і падтрымоўвалі традыцыю. Каб корань, які трымаюць іхныя бацькі, быў жывы.

Усяго на агляд «Гвязды і калядкі» са сваімі нумарамі было прадсталена каля двух дзясяткаў калектываў з Падляшша.

Юрась Дзяшук